rzewuski (rzewuski) wrote,
rzewuski
rzewuski

Ашмянская разня

Ашмянская разня

Паўстанне ў Ашмянах перапыніла сувязь Вільні з Расіяй. На чале паўстання стаў П. Важынскі і былы палкоўнік французскай арміі Караль Пшаздзецкі [77]. Пад іх камандаванне сабралася каля 2 500 інсургентаў. Паўстанцы былі разбіты на роты і эскадроны, праходзілі паскоранае вайсковае навучанне. Між тым у Вільню ў якасці падмацавання з Каўказа прыйшоў зводна-лінейны казацкі полк, спрактыкаваны ў баях з горцамі. Вайсковы губернатар Вільні Храпавіцкі 14 красавіка адправіў да Ашмян аддзел у 300 казакоў, 5 000 чалавек пяхоты і 4 гарматы пад камандаваннем палкоўніка Вярзіліна.

Даведаўшыся аб прасоўванні рускіх войскаў, інсургенты вырашылі адступіць у лясы каля Вішнева, але пакінулі ў горадзе ў якасці ар'ергарду 600 чалавек, якія павінны былі адступіць пазней. Па рускай версіі, ар'ергард выступіў насустрач непрыяцелю і прыняў бой, быў разбіты і адкінуты ў горад, і ў горадзе інсургенты разам з гараджанамі «ожесточенно» абараняліся, таму казакі зрабілі «зачыстку горада», прычым «у запале сутычкі рэдка хто атрымаў літасць», як пісаў палкоўнік Пузырэўскі А.К. у сваёй кнізе [78].

Вось як апісвае падзеі паўстанец І. Клюкоўскі: «Маскалі затрымаліся перад горадам... і пачалі кананаду. Было зроблена 80 артылерыйскіх стрэлаў і пабіта шмат дамоў. Каб прадухіліць абстрэл, кавалерысты... спрабавалі атакаваць, але стрэлы карцеччу знішчылі некалькі кавалерыйскіх звязаў, асуджаных на смерць… Менавіта гэтае знішчэнне слабога заслону, які імкнуўся прадухіліць разбурэнне горада артылерыяй, і было паднесена Вярзіліным як штурм горада, які моцна бароніцца. Пасля таго, як невялікі аддзел Сцяльніцкага быў разбіты, неўтаймаваны зброд уварваўся ў горад, быццам яго захапілі штурмам, не прапускаючы ні слабога полу, ні састарэлых. Для іх не было нічога святога. Жанчыны і дзеці, якія схаваліся пад Боскай аховай у касцёле, палі ахвярай лютасці раз'юшаных дзікуноў. I была гэта ахвяра, апырсканая крывёю бязвінных! Не прыпыняліся забойствы на вуліцах. Былі забіты два ксяндзы, жыхары Завадскі, Ган і шмат іншых. Аднак сама смерць яшчэ не знішчала ў вачах полчышч акупантаў выступлення з узняццем зброі за вольнасць. Ім патрэбны былі яшчэ пакутніцкія забойствы. У якасці трафеяў перамогі варвараў над бяззбройным народам застанецца ўспорванне нутра ў аднаго з жыхароў, калі дапытваліся ў яго пра грошы; рассяканне доктара Закржэўскага, і забойства каля двухсот простых жыхароў. Іх кроў цяжарам ляжа на галаву віноўніка ўсяго гэтага - Храпавіцкага ... наўмысна паслаўшага зборышча катаў для таго, каб спалохаць паўстанцаў!»[79].

Іншы паўстанец успамінаў: «Маскалі даведаліся, што Пшаздзецкі адвёў усе сілы на мінскі тракт, пакінуўшы толькі 200 кавалерыстаў і да батальёна стральцоў і касінераў пад камандай Сцяльніцкага [80]. Праз гадзіны тры, вялікім струменем на гэтую малую жменьку надышлі маскалі... Калі мы расстралялі ўсе патроны, то кінуліся на ўцёкі, а маскалі, хутка абкружыўшы цэлыя Ашмяны, кожнага чалавека, хоць і бяззбройнага, забілі. Маскалі ўехалі ў горад з вялікім крыкам. Яўрэі сустракалі іх з вялікай радасцю, але яны ўсё роўна пачалі ўзломваць крамы яўрэяў, за што іх лаяў палкоўнік. Потым пачалі рабаваць касцёлы. Дамініканскі ўзламалі, абрабавалі, чатырох людзей, якія схаваліся ў касцёле, зарэзалі. Дзверы і замок мураванага касцёла ніяк не маглі ўзламаць, дзверы высадзілі стрэлам з гарматы, потым спалілі архіў і забілі трох чалавек. Францішканаў таксама абрабавалі… забраўшы дарагія рэчы. Абрабавалі дамы гараджан, у дамах не засталося нават ні падлог, ні аконных шыбаў. Гараджаніна, якога знаходзілі ў хаце, не разбіраючыся, забівалі.... іншых..., збілі неміласэрна бізунами і агаліўшы палову галавы, адпускалі...»[81].

Сучасны рускі гісторык Матвееў А.У. піша: «Яшчэ 1 снежня 1830 г. быў сфармаваны зводна-лінейны полк. Камандзірам палка быў прызначаны будучы атаман Каўказскага лінейнага казацкага войска палкоўнік П.С. Вярзілін, баявы афіцэр, які меў багаты досвед вайны з горцамі і туркамі. 13 снежня 1830 года зводна-лінейны полк... выступіў з Стаўрапаля ў горад Гародню. Лінейцы былі ўключаны ў мерапрыемствы, накіраваныя супраць паўстанцаў у Літве... Неабходны былі рашучыя меры. Асабліва буйныя сілы паўстанцаў былі сканцэнтраваны ў раёне г. Ашмяны, дзе гаспадарыў аддзел графа Пшаздзецкага, які налічваў 2,5 тыс. чалавек. 1 красавіка (14 па новым стылі - Л.Л.) Храпавіцкі паслаў у Ашмяны аддзел з 300 лінейцаў, 500 чалавек пяхоты пры 4-х гарматах пад агульным камандаваннем палкоўніка Вярзіліна ... бой быў непрацяглым, за некалькі гадзін справа скончана, адноўлены спакой, які абышоўся інсургентамі коштам 350 чалавек... з тых часоў... слова «чаркес» рабіла жахлівае ўздзеянне... Гэтая атака лінейцаў, як пісаў польскі мемуарыст, перайшла ў пагром: казакі не шкадавалі нікога на сваім шляху, рабавалі яўрэйскія крамы, касцёлы, дамы. Многіх жыхароў Ашмян прывязалі да гармат і прывялі ў Вільню, іншым галілі галовы. На справу ў Ашмянах цар Мікалай I адрэагаваў наступным чынам: "Справы літоўскія выпраўляюцца, урок Ашмянаў быў дзейсны"»[82].

Адам Міцкевіч у кнізе польскага народа і польскага пілігрымства - у «Літаніі пілігрымскай» пісаў: «Праз пакутніцтва жыхароў Ашмян, забітых у касцёлах і дамах Пана, Вызвалі нас, Пане»[83].

Source

Tags: #Беларусь, #Россия, #история, #оккупация
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments